Летась у тралейбусах Гродна затрымана 27 тысяч “зайцоў”
У 2009 годзе на тралейбусных маршрутах г. Гродна было затрымана 27 тысяч безбілетных пасажыраў. “Блог Гродно s13” падкрэслівае, што і гэтая лічба — невялікая доля ад агульнай колькасці безбілетнікаў. Сайт гарвыканкама паведамляе, што сёння ў Гродна функцыянуе 12 тралейбусных маршрутаў. Тралейбусы дрэнна ацяпляюцца праз тое, што ўночы стаяць на вуліцы і дужа настываюць. У большасці з іх усталяваная састарэлая сістэма ацяплення.
Таму незадаволенасць гродзенцаў камунальным транспартам цалкам зразумелая. Але на тое, каб забяспечыць усе тралейбусы Гродна сучасным ацяпленнем “у тры печкі”, трэба каля 300 мільёнаў рублёў. Плюс выдаткі на электраэнергію: кожная тралейбусная печка мае магутнасць у 3,5 кілават і штодня працуе 16 гадзінаў.
Таму, пакуль кожны жыхар горада над Нёманам не пачне плаціць за праезд у тралейбусе, цёпла ў іх не будзе, — падводзіць рысу “Блог Гродно s13”.