Лібералы Еўропы патрабуюць спыніць рэпрэсіі

Ліберальная група ПАСЕ, Ліберальная група Еўрапарламента, Партыя еўрапейскіх ліберальных дэмакратаў і Ліберальны інтэрнацыянал прынялі сумесную заяву пра сітуацыю, якая склалася ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, паведамляе Хартыя-97. Ліберальныя сілы Еўропы катэгарычна асуджаюць гвалтоўнае прыгнечанне палітычнага пратэсту, якое мела месца 19 снежня пасля выбараў у Беларусі.

Ліберальныя сілы Еўропы заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх, хто абвінавачваецца ў крытыцы вынікаў выбараў, каб не дапусціць з'яўлення новых палітычных зняволеных. "Мы патрабуем, каб расследаванне так званых "масавых беспарадкаў" было праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам і без удзелу палітычна зацікаўленых удзельнікаў. Мы настойліва патрабуем дэмакратычных рэформаў і сумленных і вольных выбараў", -гаворыцца ў заяве.