Лідар Nine Inch Nails сабраў сямейны гурт

Лідар Nine Inch Nails  Трэнт Рэзнар (Trent Reznor) заснаваў сямейны праект пад назвай How To Destroy Angels.  Вакалісткай гурта стала жонка музыкі Марыкуін Маандзіг (Mariqueen Maandig), якая раней была фронтвумэн лос-анжэлескіх рокераў West Indian Girl.

Пара ўжо запісала некалькі сумесных кампазіцый, адну з якіх – “A Drowning” – прэзентавала днямі на сайце праекту. У найбліжэйшых планах “Анёлаў” значыцца выданне 6-песеннага EP, прадзюсаванне якога Трэнт Рэзнар даверыў свайму даўняму калегу і паплечніку Алану Маўлдэру.

Нагадаем, што цяпер Nine Inch Nails не функцыянуюць як гурт. Апошні выступ легендарнай каманды адбыўся ў верасні мінулага года ў Лос-Анжэлесе. Тым не менш, Рэзнар не збіраецца забіваць Nine Inch Nails – па яго словах, каманда проста “перафарматуецца”.

Фота: m.thehollywoodgossip.com