Лідэр хакейнага чэмпіянату "Керамін" прайграў магілёўскаму "Хімвалакну"

Лідэр чэмпіянату Беларусі па хакеі "Керамін" пачаў новы год з паражэння. 9 студзеня сталічны клуб прайграў у гасцях магілёўскаму "Хімвалакну" — 2:3.
Сёння пройдуць сустрэчы "Юнацтва" (Мінск) — "Металург" (Жлобін), "Дынама" (Мінск) — "Гомель", "Нёман" (Гродна) — "Хімік-СКА" (Наваполацк) і "Брэст" — "Віцебск".

Становішча каманд:

1.    "Керамін" — 87 ачкоў (37 гульняў),
2.    "Дынама" — 67 (36),
3.    "Юнацтва" — 63 (35),
4.    "Металург" — 59 (37),
5.    "Віцебск" — 57 (37),
6.    "Хімік-СКА", "Хімвалакно" — па 53 (37),
7.    "Нёман" — 46 (36),
8.    "Гомель" — 41 (36),
9.    "Брэст" — 20 (36).

БелаПАН