Лідэры прадпрымальнікаў сустрэнуцца з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў

Сустрэча лідэраў прадпрымальніцкага руху з групай дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў мусіць адбыцца сёння ў Мінску. Пра гэта “Радыё Свабода” паведаміў Віктар Гарбачоў, кіраўнік аргкамітэта ў стварэнні грамадскага аб’яднання “За свабоднае развіццё падпрымальніцтва”. Яна была запланаваная на 19 снежня, але не адбылася з-за затрымання лідэраў прадпрымальнікаў пасля акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Той жа Гарбачоў адсядзеў 15 сутак і толькі ўчора выйшаў на волю.

Віктар Гарбачоў кажа, што перамовы будуць жорсткімі. Мяркуецца, што ў іх возьмуць удзел і прадстаўнікі выканаўчай улады. “Калі адказ уладаў на нашыя патрабаванні будзе адмоўны, дык мы аб’явім 2008 год годам барацьбы прадпрымальнікаў за выжыванне”, — кажа Гарбачоў.