Лідскі фермер вырасціў гіганцкую моркву вагой 2,5 кг

Лідскі фермер Іван Арлавец вырасціў у вёсцы Хадзюкі Голдаўскага сельсавета гіганцкую моркву, вага якой складае 2 кілаграмы 550 грамаў.

Як паведамілі ў аддзеле раслінаводства камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Гродзенскага аблвыканкама, такі буйны плод на Гродзеншчыне зафіксаваны ўпершыню.

БЕЛТА