Лідзія Ярмошына: Я ніколі на абразы не напрошваюся

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына не змагла паехаць у Вену на канферэнцыю АБСЕ па пытаннях назірання за выбарамі.
У інтэрв'ю Еўрарадыё яна кажа, што пытанне "вывучалася", была наладжаная праверка, ці па-ранейшаму знаходзіцца Ярмошына ў "чорным спісе" беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС.

Лідзія Ярмошына:
"Мы вывучалі гэтае пытанне. І, на жаль, не змаглі атрымаць запэўніванні, што віза мне можа быць дадзеная. Нават з улікам таго, што гэта мерапрыемства АБСЕ. А атрымліваць абразы... Я ніколі на гэта не напрошваюся".

У выніку, у Аўстрыю едзе супрацоўніца Цэнтрвыбаркаму Надзея Кісялёва.