Ліхавід - 26-ы падазраваны

Як паведаміла адвакат актывіста Руху "За свабоду" Мікіты Ліхавіда, асуджанага на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, яе падабароннаму адменена адміністратыўнае пакаранне, і ён з'яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Сёння або заўтра Мікіта Ліхавід будзе дастаўлены з ізалятара часовага ўтрымання Жодзіна ў ізалятар КДБ у Мінску, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".