Ліквідатар аварыі на ЧАЭС Васіль Сіліверст спыніў галадоўку
Сёння ліквідатар аварыі на ЧАЭС з Калінкавічаў Васіль Сіліверст спыніў галадоўку ў сувязі з пагаршэннем стану здароўя. Галадоўка была аб'яўлена 23 жніўня ў знак нязгоды з рашэннем лекараў гомельскага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, якія не прызналі сувязь яго шматлікіх захворванняў з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Як паведаміў Сіліверст, ён мае хранічныя захворванні вачэй і сэрца.
У 1988 годзе ліквідатар служыў у вайсковай часці, размешчанай у 14 кіламетрах ад ЧАЭС, і на працягу 80 сутак удзельнічаў у дэзактывацыі забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі. Ад імя кіраўніцтва часці салдату была аб'яўлена падзяка за праяўленыя мужнасць і гераізм. Аднак, нягледзячы на гэта, лекары адмаўляюцца звязваць яго захворванні з аварыяй.
За апошні час Сіліверст правёў ужо тры галадоўкі з мэтай прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем ліквідатараў-чарнобыльцаў.
БелаПАН