Ліпковіч: У Беларусі ёсць новы феномен – два тыпы апазіцыйнасці
У эфіры Еўрарадыё вядомы блогер распавёў пра тое, як інтэрнэт замяніў савецкую кухню, навошта ён імкнецца падымаць людзям настрой, і патлумачыў, што такое “дысідэнцкая апазіцыйнасць”. Цяпер большая частка агітацыі, звязанай з акцыямі апазіцыі, адбываецца ў інтэрнэце. А вы з’яўляецеся скептыкам адносна таго, як інтэрнэт уплывае на беларускае грамадства… Ці не памянялася ваша меркаванне? Ці магчыма праз інтэрнэт сабраць людзей для нейкай салідарнасці?
Яўген Ліпковіч: Інтэрнэт цяпер выконвае ролю кухні савецкіх часоў. На кухні збіраліся і ва ўсю касцярылі ўладу. А на плошчу выходзілі адзінкі… Афіцыйных дысідэнтаў было менш за сотню.
Але ж розніца вялізная. Тое, як касцярылі Брэжнева на кухні чулі толькі тыя, хто быў на кухні. А інтэрнэт – гэта агульнадаступная публічная пляцоўка…
Яўген Ліпковіч:Тут можна паспрачацца. Анекдоты, якія нараджаліся на гэтай кухні, пасля расказвала ўся краіна. Інтэрнэт пераўтварае краіну ў вялікую кухню. Людзі ўсё адно б выйшлі на плошчу – быў бы інтэрнэт або не…
НІСЭПІ даў рэйтынгі. Паводле іх 51,1% прагаласавалі за вышэйшую службовую асобу краіны. Пры гэтым быў гадзінны нікчэмны эфір на БТ! Я не пераацэньваю ролю БТ… Але ў што маглі б ператварыцца нашы выбары, калі былі б сапраўды роўныя магчымасці?
Я не ўпэўнены, што інтэрнэт паспрыяў таму, каб людзі выйшлі на плошчу. Хто хацеў, той выйшаў і так. Між іншым ёсць такі парадокс – чым больш развіваўся інтэрнэт, тым менш народу выходзіла на шэсці памяці Чарнобылю.
З майго пункту гледжання, ёсць новы феномен – два тыпы апазіцыйнасці. Першы – афіцыйная апазіцыйнасць, пра якую кажуць улады, якая спрабуе ўдзельнічаць у выбарах. Цяпер з’явілася апазіцыйнасць дысідэнцкага тыпу, якая лічыць, што сістэма, якая ў нас існуе – парочная і наносіць шкоду дзяржаве, яе трэба цалкам дэмантаваць. Такіх людзей становіцца больш і больш.
Але ці варта збірацца на акцыі пратэсту? Раптам зноў пачнуцца арышты і дэпрэсія…
Яўген Ліпковіч: Я катэгарычна пратэстую супраць тэрміну дэпрэсія і з усіх сіл спрабую падняць настрой тым, хто чытае мае блогі, спрабую ўнесці добры настрой у той стан, які цяпер адчуваецца ў грамадстве. Так, былі разбітыя надзеі. Ну і што? Мы што не ведаем, у якой краіне жывём?
Я нікога не збіраюся заклікаць ісці на плошчу… Акцыі салідарнасці можна праводзіць абсалютна любыя, выбіраць любыя формы. Ёсць абсалютна дакладная задача – трэба дамагацца, каб вызвалілі людзей, якія сядзяць у турме. А метады, якімі гэта рабіць, кожны можа выбраць свае.
Навошта папаўняць колькасць людзей, якія сядзяць у камерах? Давайце знойдзем іншы спосаб ціску на тых людзей, якія перавышаюць свае службовыя паўнамоцтвы.
Паслухаць размову цалкам:
Фота: Народная воля