Літоўцы адродзяць горад-прывід каля мяжы з Беларуссю
Горад-прывід Дыджасаліс у Ігналінскім раёне каля мяжы з Беларуссю збіраюцца адрадзіць літоўскія ўлады. На сённяшні дзень у ім налічваецца каля 1,5 тыс. жыхароў, большасць з якіх — беспрацоўныя.
Як паведамляе сайт baltinfo.ru, пасля закрыцця ў горадзе завода па вырабу цэглы рэзка ўпалі цэны на жыллё, і ў Дыджасаліч пачалі з'язджацца "асацыяльныя элементы" з усёй краіны. Цяпер горад існуе выключна за кошт датацый.
Літоўскія ўлады збіраюцца адчыніць завод і стварыць новыя працоўныя месцы. Але для рэалізацыі праекта патрэбныя каля 6 мільёнаў долараў.
Тым часам у горадзе Вісагінас, які з'яўляецца горадам-спадарожнікам спыненай Ігналінскай АЭС прайшла акцыя пратэсту, у якой удзельнічалі каля 2 тысяч чалавек. Людзі патрабавалі паляпшэння ўмоваў жыцця, паведамляе Associated Press.