Літоўскі Сейм не пусціў групу сваіх дэпутатаў у Беларусь
Прадстаўнікі групы па міжпарламенцкіх сувязях з Беларуссю хацелі наведаць нашу краіну ў пятніцу.
Яны запланавалі пабываць у Наваградку, Міры і Нясвіжы. Група прасіла парламент вылучыць транспарт, інфармавала, што гэта абыйшлося б у 653 літы, паведамляе ru.delfi.lt.
Аднак праўленне Сейма аднагалосна не ўхваліла гэту паездку, бо яна мае асабісты характар. Віцэ-спікер Сейма Пятрас Аўштравічус кажа, што ў праграме не прадугледжана ніякіх сустрэч, а калі дэпутат Сейма жадае, то ён можа паехаць і без даручэння парламента.
Фота з сацыяльных сетак