Літоўскія службовыя асобы не вераць у вінаватасць Банкаўскаса
У інтэрв'ю журналістам тэлеканала "Летувас Рытас" (Lietuvos rytas) літоўскі амбасадар у Беларусі Эдмінас Багдонас заявіў, што кантактаваў са сваякамі затрыманага афіцэра: Багдонас: "Яго вінавацяць у парушэнні шэрагаў артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку 228-м за кантрабанду наркотыкаў... Мы будзем аказваць усебаковую консульскую дапамогу, тое, што ў нашай кампетэнцыі. Мы кантактавалі з яго блізкімі. Тут таксама ёсць такія-сякія нюансы. Яго сваякі, з якімі мы размаўлялі, адмаўляюць, што гэта праўда. Кажуць, што калі і былі [знойдзеныя наркотыкі], дык іх падкінулі".
Старшыня паліцыі Віленскай акругі Кястуціс Ланчынскас пра здарэнне даведаўся ад літоўскіх журналістаў. Ён таксама адмаўляецца верыць, што Банкаўскас перавозіў наркотыкі: "Ён вельмі добры паліцэйскі супрацоўнік. Не веру, што ён мог перавозіць наркотыкі".