Літовец на поўнай хуткасці прарываўся да брата ў Расію праз Беларусь
На поўнай хуткасці спрабаваў прарвацца ў Беларусь на аўтамабілі “Форд-Эскорт” грамадзянін Літвы. Здарэнне адбылося ў пункце пропуску “Каменны Лог”. Каб спыніць парушальніка, беларускім пагранічнікам давялося ўжыць спецыяльны сродак пад назвай “Бар’ер”.
Свой учынак затрыманы літовец патлумачыў тым, што спяшаўся ў госці да брата, які жыве ў Расіі. А паколькі пашпарт у яго быў пратэрмінаваны, то вырашыў паспрабаваць проста праскочыць мяжу. Аднак не ўдалося.
Грамадзянін Літвы цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары.
Звязда