Літва спадзяецца, што офіс АБСЕ ў Мінску не будзе зачынены

АБСЕ пад старшынствам Літвы робіць дыпламатычныя захады для ўздзеяння на кіраўніцтва Беларусі з мэтай дамагчыся ад яго перагляду рашэння аб спыненні дзейнасці офіса АБСЕ ў Мінску. Пра гэта сёння заявіў міністр замежных справаў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, інфармуе сайт МЗС Літвы.

Шкадаванне ў сувязі з закрыццём офіса АБСЕ ў Мінску выказала таксама прэзідэнт Грыбаўскайтэ. "Прэзідэнт лічыць, што гэты крок не будзе садзейнічаць умацаванню сувязяў і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Літвой і развіццю дэмакратыі ў Беларусі ", — цытуе прэс-сакратара прэзідэнта Лінаса Бальсіса ІА REGNUM.