Літва выдала ордэр на арышт каталіцкага святара з Беларусі Юзаса Булькі
Літоўская пракуратура абвясціла ў еўрапейскі вышук 83-гадовага каталіцкага святара з Беларусі Юзаса Бульку. Яго абвінавачваюць у генацыдзе, паведамляе “Благовест инфо”.
Па версіі літоўскіх пракурораў, у пачатку 50-х гадоў Булька супрацоўнічаў з камуністычнымі ўладамі, дапамагаючы ім высочваць і забіваць партызан, якія ваявалі супраць савецкай улады.
У літоўскай пракуратуры заявілі, што яны накіравалі запыт і ў Беларусь, але адказу пакуль не атрымалі.
У Беларусі ксёндз Юзас Булька карыстаецца вялікім аўтарытэтам. У сяле Мосар, дзе ён служыць, святар разгарнуў актыўнае і эфектыўнае змаганне з алкагалізмам. Яго высілкамі ў Мосары былі адкрытыя музей барацьбы з п'янствам, помнік Яну Паўлу II і нават міні-заапарк.
У 2006 годзе Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў Бульку медалём Францыска Скарыны “за шматгадовую падзвіжніцкую дзейнасць па ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў і прапаганду здаровага ладу жыцця”.