Літва заклікае ўлады Беларусі адпусціць затрыманых

Літва выказвае шкадаванне з-за ўжыванне сілы ўладай Беларусі супраць дэманстрантаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Літвы. "Асаблівую занепакоенасць выклікаюць брутальныя дзеянні беларускіх сілавых структур у дачыненні да апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікоў незалежных СМІ, актывістаў апазіцыі, іх арышты, ператрусы ў дамах і на працоўных месцах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі", - цытуе БелаПАН заяву Літвы.

МЗС Літвы заклікае афіцыйны Мінск ўтрымацца ад выкарыстання сілы ў дачыненні да мірных дэманстрантаў, адпусціць затрыманых, як мага хутчэй расследаваць і ацаніць усе інцыдэнты.

Літва кансультуецца са сваімі партнёрамі ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і ЕС па пытаннях ацэнкі ходу і вынікаў выбараў у Беларусі.