"Ліён" зрабіў афіцыйную прапанову "Барселоне" ў справе Аляксандра Глеба?

Афіцыйную прапанову "Барселоне" ў справе набыцця Аляксандра Глеба зрабіў французскі клуб "Ліён". Як адзначае расійскае выданне "Спорт-Экспресс" са спасылкай на іспанскую прэсу, былы чэмпіён Францыі мае намер пазмагацца за паўабаронцу зборнай Беларусі з "Баварыяй" і "Інтэрам".  Як вядома, Глебу не ўдалося замацавацца ў асноўным складзе "Барселоны", а на фінальны матч Лігі чэмпіёнаў з "Манчэстар Юнайтэд" яго нават не заявілі. Цяпер і беларус, і іспанскі клуб не хочуць працягваць супрацоўніцтва, піша "Спорт-Экспресс".