Льнозавод у Чаусах падпалілі тры дзяўчынкі і хлопчык

Стала вядомая прычына пажару на льнозаводзе ў Чавусах — яго падпалілі чацвёра непаўналетніх.
Тры дзяўчынкі — вучаніцы 2, 3 і 4 класаў, а таксама 6-гадовы хлопчык запалілі агонь каля склада льна. Вецер паспрыяў, што загарэўся і апошні. У выніку, было знішчана 75 тон сыравіны. Страты склалі каля 34 мільёнаў рублёў, паведамляе "Интерфакс-Запад"