Лонданская Алімпіяда абыйдзецца Беларусі амаль у 300 мільярдаў рублёў
У 297,4 мільярда рублёў абыйдзецца беларускаму бюджэту падрыхтоўка да Лонданскай Алімпіяды. Такія лічбы прыводзяцца ва ўрадавай пастанове "Аб праграме падрыхтоўкі беларускіх спартоўцаў да ХХХ летніх Алімпійскіх гульняў 2012 года ў Лондане". Найменшыя выдаткі плануюцца на фармакалагічную падрыхтоўку спартоўцаў — 4,78 мільярда рублёў. Забеспячэнне ўдзелу беларускіх спартоўцаў у Алімпіядзе абыйдзецца ў 6,26 мільярда рублёў. На матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне падрыхтоўкі плануецца вылучыць 32 мільярды рублёў.
Самымі дарагімі артыкуламі ў каштарысе сталі падрыхтоўка спартоўцаў і заробкі. Падчас падрыхтоўкі да Алімпійскіх гульняў спартоўцам і трэнерам плануецца выдаць на заробкі 122 мільярды 264 мільёны рублёў. Падрыхтоўка будзе каштаваць 132 мільярды 79 мільёнаў рублёў.
Асаблівую ўвагу ў пастанове рэкамендуецца надаць лёгкай атлетыцы, плаванню, веславанню — акадэмічнаму, на байдарках і каноэ, адзінаборствам, цяжкой атлетыцы, спартыўнай гімнастыцы. Таксама згадваюцца мастацкая гімнастыка, веласпорт, сучаснае пяцібор'е, кулявая стральба, тэніс і настольны тэніс.