Лукашэнка абмеркаваў з Саланам супрацоўніцтва Беларусь-ЕС
24 верасня адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі Хаўера Саланы.
Падчас размовы быў абмеркаваны шэраг пытанняў, датычных развіцця ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў Беларусі, а таксама ўсяго спектру супрацоўніцтва нашай краіны з Еўрасаюзам. Была падкрэсленая важнасць адкрыцця новай старонкі ў адносінах Беларусі і ЕС, паведамляе БелаПАН.
Лукашэнка і Солана дамовіліся працягнуць пачаты дыялог пасля вяртання вярхоўнага прадстаўніка з Нью-Ёрка, дзе ён прымае ўдзел у сесіі Генеральнай асамблеі ААН.