Лукашэнка: АБСЕ трэба выпрацаваць універсальныя стандарты ацэнкі выбараў
Такая заява прагучала ў выступе Аляксандра Лукашэнкі на саміце АБСЕ ў Астане, перадае БЕЛТА. На думку кіраўніка Беларусі, АБСЕ часам з'яўляецца "нейкім дубцом у нечых руках у перадвыбарны перыяд той ці іншай дзяржавы". Лукашэнка наракаў на тое, што няма стандартаў выбараў, пра якія гавораць прадстаўнікі і чыноўнікі АБСЕ. Таму, на яго думку, трэба выпрацаваць стандарты выбараў, і яны павінны быць універсальнымі.
У сваёй прамове Лукашэнка таксама падкрэсліў, што адным з прыярытэтаў у сферы правоў чалавека з'яўляецца пытанне свабоды перамяшчэння. Ён раскрытыкаваў забюроакратызаваныя працэдуры атрымання віз і іх неадпаведны кошт.
Акрамя таго, у сваёй прамове Лукашэнка закрануў праблему адзінай сістэмы бяспекі ў зоне адказнасці АБСЕ, праблему гандлю людзьмі і супрацоўніцтва ў энэргетычнай сферы.