Лукашэнка адправіў у адстаўку кіраўніка Мінскага райвыканкаму

Зняты з пасады старшыня Мінскага райвыканкаму Міхаіл Глінскі. Яго адстаўку забяспечыла адмысловая камісія, створаная на даручэнне кіраўніка дзяржавы. У яе ўваходзілі прадстаўнікі Рады бяспекі, Камітэта дзяржкантролю, пракуратуры.  Нагадаем, нядаўна Камітэт дзяржаўнага кантролю падвёў вынікі праверкі выдзялення зямельных участкаў у Мінскім раёне. Былі выяўленыя шматлікія парушэнні.

Яшчэ раней Глінскі “засвяціўся” ў скандальнай справе аб вымаганні самага буйнога ў гісторыі Беларусі хабару – 7 мільёнаў долараў.

“Ежедневник” адзначае, што ў судзе стала зразумела, што размова ішла пра старшыню Мінрайвыканкаму Міхаіла Глінскага і старшыню (ужо былога) Мінаблвыканкаму Мікалая Дамашкевіча. Аднак следчыя не змаглі здабыць даных, што грошы мусілі патрапіць да чыноўнікаў.

Лукашэнка пасля атрымання дакументаў камісіі прыняў рашэнне адправіць “вертыкальшчыка” ў адстаўку.