Лукашэнка даручыў зрабіць Палац незалежнасці даступным для народа

Палац мусяць дабудаваць да 25 кастрычніка, калі ў Мінску пройдзе пасяджэнне Савета кіраўнікоў краінаў СНД.

“Кіраўнікі постсавецкіх рэспубалік павінны прыехаць і зразумець, што беларуская дзяржава адбылася як суверэнная і незалежная. Вось яго знакі: плошча Дзяржаўнага сцяга, Палац незалежнасці, дзе яны будуць весці перамовы, дзе будзе працаваць гэты саміт", — сказаў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы ў аўторак з дакладам старшыню Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцьку.

Таксама кіраўнік краіны даручыў прадумаць, як зрабіць будынак Палаца незалежнасці даступным для грамадзянаў, нягледзячы на тое, што там знаходзіцца яго працоўная рэзідэнцыя.