Лукашэнка: Для газавага канфлікту абсалютна не было прычынаў
Такое меркаванне выказаў ў інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс" 24 чэрвеня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Па словах Лукашэнкі, якія перадае БЕЛТА, гэта абсалютна беспадстаўная спрэчка. Ён адзначыў, што Беларусь завінавацілася "Газпраму" каля 190 мільёнаў долараў. У той жа час сам расійскі холдынг запазычыўся Беларусі за транзіт 260 мільёнаў долараў.
У інтэрв'ю тэлеканалу "Еўраньюс" кіраўнік дзяржавы акрамя газавай тэмы распавёў пра сваё бачанне перспектываў узаемаадносін Беларусі з Расіяй і Еўрасаюзам. Таксама Лукашэнка закрануў тэму будучых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
Запіс інтэрв'ю тэлегледачы змогуць убачыць 25 чэрвеня ў вечаровым эфіры тэлеканала "Еўраньюс". Поўную версію інтэрв'ю ў гэты ж дзень абяцае паказаць Першы нацыянальны канал.