Лукашэнка ізноў адмовіўся ехаць на нефармальны саміт СНД

Аляксандр Лукашэнка другі год запар адмаўляецца прыехаць у Расію на нефармальны саміт СНД, прымеркаваны да скачак на прыз яго расійскага калегі Дзмітрыя Мядзведзева. Як і летась, ад запрашэння расійскага лідэра адмовіўся і прэзідэнт Украіны. Акрамя кіраўнікоў Беларусі і Ўкраіны, прыехаць на нефармальны саміт адмовіліся практычна ўсе лідэры краінаў СНД. Выключэнне склаў толькі прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. Акрамя таго, другі год запар на скокі прыбудуць прэзідэнты непрызнаных Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Сяргей Багапш і Эдуард Какойты.

Сёлета скачкі на прыз прэзідэнта Расіі пройдуць не ў Маскве, а ў Растове-на-Дану, бо менавіта там праходзіць саміт Расія — ЕС, у якім удзельнічае Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе сайт Telegraf.by.