Лукашэнка маўчыць з нагоды выбуху, але Чавеса павіншаваў

5 ліпеня кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса з нацыянальным святам – Днём абвяшчэння незалежнасці. Прэзідэнт асабліва адзначыў пазітыўную дынаміку ў рэалізацыі двухбаковых праектаў у розных абласцях і пацвердзіў імкненне Беларусі да далейшага плённага супрацоўніцтва з Венесуэлай.

Пры гэтым ніякіх заяваў з нагоды выбуху на канцэрце "Мы беларусы" з нагоды Дня незалежнасці кіраўніком дзяржавы дагэтуль не было зроблена.

Па матэрыялах сайта Прэзідэнта Беларусі