Лукашэнка: Майдану ў Беларусі не будзе (відэа)

Прыём праходзіў з нагоды дзяржаўнага свята Дня абаронцы Айчыны, перадае БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: “Мы жывем у свеце, які дынамічна змяняецца. То тут, то там на планеце ўспыхваюць ачагі напружанасці. Таму нам нельга губляць пільнасць. Вучыцца трэба на памылках іншых і не дапусціць нават дробных праяваў нестабільнасці ў нашай краіне”.


У якасці прыкладу ён прывёў непагасныя рэвалюцыі ў ісламскім свеце і “беспарадкі, якмя перыядычна ўзнікаюць у краінах Садружнасці”. Сітуацыя ў суседняй Украіне паказальная, лічыць беларускі лідар.



“Нават у нашым грамадстве, як я заўважыў, намеціліся нейкія напружанні, засцярогі за бяспеку і стабільнасць нашай дзяржавы”, — сказаў ён.



Пры гэтым ён заявіў: “Для нас майдан непрымальны. Майдану ў Беларусі не будзе. Гэта наш з вамі, людзей у пагонах, святарны абавязак і задача — захаваць мір і стабільнасць на нашай зямлі”.

Фота — ria.ru