Лукашэнка: На грошы, адабраныя ў ільготнікаў, пабудаваны анкацэнтр у Гомелі
Падчас прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пра сваё адмоўнае стаўленне да ільготаў ён заяўляў яшчэ падчас прэзідэнцкіх кампаній. З іншага боку кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падтрымлівае ільготы для ветэранаў вайны і “чарнобыльцаў”. Але толькі для тых, хто іх напраўду заслугоўвае. Бо "пасля катастрофы ў нас "чарнобыльцамі" стала ледзь не палова насельніцтва, і ўсім павыпісвалі пасведчанні, — цытуе прэзідэнта інфармагенцтва "БелаПАН". — Мы ўсё гэта ўпарадкавалі. Была маса выплатаў па 3, 10, 15 долараў. Але ёсць жа напраўду пацярпелыя, іх тысячы. Мы спынілі дробныя выплаты, неабгрунтаваныя ільготы".
На гэтыя грошы, паведаміў прэзідэнт, пабудаваны навукова-практычны рэабілітацыйны цэнтр у Гомелі. "Гэты цэнтр збірае тэарэтыкаў і практыкаў, там праходзяць лячэнне і расейцы, і ўкраінцы. Яны гатовыя плаціць за гэта любыя грошы. Акрамя гэтага, на зэканомленыя сродкі былі пабудаваныя дарогі і газіфікаваная ўся чарнобыльская зона", — заявіў сп. Лукашэнка.