Лукашэнка: Нафту з Венесуэлы вазіць выгадна

"Ды не дурань я, я ўсё даўно пралічыў. Калі не выгадна, ніхто сюды нафту не павязе"
У сваім выступе ў Нацыянальным сходзе Аляксандр Лукашэнка згадаў пастаўкі венесуэльскай нафты ў Беларусь.

"Ды не дурань я, я ўсё даўно пралічыў. Калі не выгадна, ніхто сюды нафту не павязе. Спецыялісты ўсё пралічылі... Расія думае, што мы нікуды не падзенемся. Падзенемся!" - заявіў кіраўнік краіны.

Роўна месяц для таго, каб навесці парадак з арэндай, вызначыў ураду, старшыням абласных і Мінскага гарадскога выканкамаў Аляксандр Лукашэнка.

"Арандатары павінны адчуць лібералізацыю рэальна, на сабе, а не толькі пры чытанні адпаведнага ўказу", - перадае БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.

Ён нагадаў, што ў кастрычніку мінулага года быў выдадзены ўказ, які прадугледжвае ўпарадкаванне арэндных адносінаў і ў шэрагу выпадкаў паніжэнне арэнднай платы. "Замест гэтага ўласнікі нерухомасці, найперш дзяржаўныя арганізацыі, рознымі мудрагелістымі спосабамі "зарадзілі" падвышальныя каэфіцыенты па максімуме, з-за чаго арэнда ўзрасла ледзь не ў два разы", - адзначыў Лукашэнка.


Фота: ByMedia