Лукашэнка не бачыць праблем у асацыяцыі Украіны з ЕС (відэа)
Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Украіны Мікалаем Азаравым.
Аляксандр Лукашэнка: “Заўсёды трэба зыходзіць з рэалій. Тое, што Украіна падпісвае пагадненне аб асацыяцыі з Еўрапейскім саюзам, гэта ўжо, практычна, факт. Важна, каб само пагадненне і далейшае не зачыняла для Украіны супрацоўніцтва з Адзінай эканамічнай прасторай, Мытным саюзам. Калі Мытны саюз будуць задавальняць украінскія прапановы, мы пойдзем насустрач. Калі яны будуць недасканалымі і будзе перакос у бок Еўрасаюза, то, вядома, ні Расія, ні Казахстан, ні Беларусь на гэта не пойдуць. А калі і пойдуць, то на падставе нейкіх кампрамісаў”.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі, Расіі ды Казахстану хацелася б, каб Украіна разам з імі ўдзельнічала ва ўсіх інтэграцыйных аб'яднаннях.
Фота — БЕЛТА