Лукашэнка не выключае пажыццёвага прэзідэнцтва

Тэма пажыццёвага прэзідэнцтва ўзнікла падчас інтэрв'ю Аляксандра Лукашэнкі французскай газеце "Фігаро", інфармуе БелаПАН. Журналіст задаў пытанне, ці пачуваецца Лукашэнка ў скуры пажыццёвага прэзідэнта. На гэта кіраўнік Беларусі заявіў, што ніколі не думаў пра гэта. Аднак, па яго словах, калі закон краіны дазваляе, калі чалавек здаровы і народ "за", тое ўсё магчыма.

Нагадаем, інтэрв'ю адбылося 25 лістапада, яго фрагменты ў той жа дзень цытаваліся ў паведамленні прэс-службы Лукашэнкі. Пашыраны варыянт інтэрв'ю з'явіўся на сайце "Фігаро" ўвечары 29 лістапада.