Лукашэнка не змог сустрэцца з Мядзведзевым
Аляксандр Лукашэнка прыняў удзел у працы першага дня саміту Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, які праходзіць у Астане.
Як перадае агенцтва REGNUM, Лукашэнка планаваў таксама сустрэцца з Дзмітрыем Мядзведзевым. Аднак прэзідэнт Расіі пакінуў саміт, не сустракаючыся з беларускім калегам. Пасля гэтага Лукашэнка прыняў рашэнне правесці рэшту вечара ў спартовым рытме і адправіўся гуляць у хакей.
Плануецца, што кіраўнік Беларусі 2 снежня выступіць на пленарным паседжанні і выкажа пазіцыю беларускага боку наконт развіцця і рэфармавання АБСЕ.