Лукашэнка пакаштуе сухпаёк і салдацкіх кансерваў
Кіраўнік Беларусі вырашыў ацаніць якасць салдацкай ежы падчас наведвання 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгады сіл спецыяльных аперацый.
Агледзеўшы салдацкую сталовую і заслухаўшы даклад аб тым, як арганізавана харчовае забеспячэнне Узброеных Сіл, Лукашэнка папрасіў міністра абароны даць яму паспрабаваць некалькі сухіх паек і кансервы. Ці спадабаліся яны яму, агенцтва БЕЛТА не паведамляе.
Акрамя сталоўкі кіраўнік краіны сёння таксама наведаў навучальны корпус, дзе азнаёміўся з абсталяваннем, узбраеннем і экіпіроўкай ваеннаслужачых. А таксама паглядзеў, як вядзецца падрыхтоўка байцоў.