Лукашэнка: Палітыка Расіі — неабдуманая і бязглуздая
Палітыку Расіі ў дачыненні да Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў неабдуманай і бязглуздай. У гэтыя хвіліны беларускі прэзідэнт у жывым эфіры дае прэс-канферэнцыю для журналістаў расійскіх медыяў. "Тактыка расійскага кіраўніцтва хутка сыйдзе на "не". Таму што згубіць Беларусь для Расіі — гэта катастрофа. Не толькі геапалітычная, але і маральная. <…> Неабдуманая, базглуздая палітыка, якая сёння нам навязваецца, — я думаю, што яна недоўгатэрміновая Таму перспектывы ў нашых адносінаў добрая".
Пры адпаведнай палітычнай волі расійскага кіраўніцтва добрасуседскія адносіны паміж краінамі могуць быць адноўленыя, — дадаў прэзідэнт. Па яго словах, на гэта спатрэбіцца ад 3 месяцаў да паўгода.
Пры адпаведнай палітычнай волі расійскага кіраўніцтва добрасуседскія адносіны паміж краінамі могуць быць адноўленыя, — дадаў прэзідэнт. Па яго словах, на гэта спатрэбіцца ад 3 месяцаў да паўгода.