Лукашэнка пасадзіць вязы ў новым мінскім парку "Беларусь"

У сталіцы будзе закладзены новы парк "Беларусь". Ён з'явіцца ў раёне вуліцы Арлоўскай і праспекта Пераможцаў. Заснаванне парку адбудзецца 24 красавіка, падчас рэспубліканскага суботніка.  У пасадцы дрэваў плануе прыняць удзел і Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар "Мінскзеленбуда" Ігар Кушнярэвіч.

Кушнярэвіч: "Падрыхтаваны дрэвы. Гай цяпер будзе закладзены з трох відаў дрэваў. Гэта ясень, рабіна і вяз. Прэзідэнт будзе саджаць вязы. Таксама ў гэтай акцыі будзе браць удзел БРСМ, каля 100 чалавек".

Агулам у парку плануецца пасадзіць 150 сажанцаў.