Лукашэнка пра Колю: не важна, як нарадзілася дзіця
Інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам выйшла ў сённяшнім нумары расійскай газеты "Известия". Напярэдадні сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым (яна пройдзе сёння ў Сочы) з кіраўніком Беларусі размаўляў першы намеснік гендырэктара ИТАР-ТАСС Міхаіл Гусман. Сярод іншага Лукашэнка даволі падрабязна распавёў пра свайго малодшага сына Колю. "Гусман: Я б хацеў пагаварыць пра вашага малодшага сына Колю, з якім апошнім часам вас можна часта разам бачыць...
Лукашэнка: Так у мяне склаўся лёс, гэта не таму што я піяру. Шчыра вам скажу, што калі мяне няма дома, ён не спіць, не есць, гэта наагул не дзіця. Вось ён прывязаны, як хвост, і гэта ўжо не першы год. Я ў замежную камандзіроўку вымушаны яго браць, таму што ён не будзе спаць, ён дойдзе да знямогі. Усё, са мной у самалёце ён паспіць, паесць — ён прывязаны, і ён прывязаны да бацькі — ну што, я яго мушу адштурхоўваць, ён што, мне замінае?
І другое — "Вось ён там сядзеў на перамовах афіцыйных, і маленькі Коленька ў яго на каленях". Ну, было аднойчы, я гавару: "Коля, сядай побач, не трэба на калені, гэта ж афіцыйныя перамовы". Ён тут учыніў скандал: "Не, я хачу з табой на калені. Ты мой тата, я хачу з табой на калені". Ну што тут скажаш, калі ўжо аператары сядзяць, журналісты, усе — "Ды ладна, сядай ты ўжо на калені".
Ці вось, я прыязджаю да папы рымскага, там неверагодна, каб хтосьці кудысьці дзіця прывёў, такога яшчэ не было, і я ўжо яго ўзяў, гавару: "Але будзеш у калідоры". — "Добра, буду ў калідоры, я хачу паглядзець на вайскоўцаў". Прыходзім туды: "Тата, а дзе яго ахова вайсковая?" — "Ды вось", — гавару. "Ды якая гэта, — ва ўвесь голас, — вайсковая ахова, гэта ж нейкія клоўны!" Ну, яны апранутыя так. Я бачу, яны так усміхаюцца.
І вось заканчваецца размова, і папа рымскі: "А дзе ваша маленькае дзіця?" Я гавару: "Ну, дзесьці ў вас у калідоры ходзіць там". — "А вы б яго маглі паклікаць?" Я гавару: "Добра", і вось я тады гавару: "Паклічце" — перакладчыку. Заходзіць гэты малы... Як змяніўся гэты чалавек, ва ўзросце, які ніколі не бачыў дзяцей! Гляджу, у яго слёзы на вачах, ён Колю па галоўцы гладзіць, а Коля не любіць, вось ад мяне ў яго — па галаве ён любіць, калі яго гладзяць, толькі бацька можа па галаве яго там, — і ён, гляджу, сціснуўся, і я яму гавару: "Цярпі, цярпі", гавару. І гэты папа рымскі забыўся, што ён папа рымскі, з гэтым малым.
Ён яму падарункі падараваў, дарэчы, расійскі буквар. Каб вучыць рускую мову... Разумееце, якая душэўная была атмасфера, забыліся пра мяне там, Коля быў там у цэнтры ўвагі.
Таму ну так склалася ў жыцці, і што тут ёрнічаць, я часта гавару: "Ну, некаторыя сваіх жонак цягаюць па ўсіх гэтых візітах, некаторыя сабак прыводзяць на перамовы" — ніхто нікога не крытыкуе.
Гусман: Ну, ваш калега, прэзідэнт Абама, з цешчай прыехаў.
Лукашэнка: Так, з цешчай, ну, нібыта ўсё нармальна. Як дзіця — ну што тут дзіця, ну, нармальнае дзіця, вельмі рухомы, прабачце за нясціпласць, разумны хлопчык. Ён у 5 гадоў, яшчэ 5 гадоў няма, ён усё разумее, усё ведае, дзе што можна, дзе нельга. Таму гэта ўжо, ведаеце, як, можа, груба скажу, як талісман мой, гэта мой крыж, вось я яго нясу. І ведаеце, давайце так шчыра, я часта думаю — ну, мог бы я не паказваць, выразалі б аператары.
Гусман: А навошта?
Лукашэнка: А скажыце, а колькі ў нас, у Расіі і ў Беларусі, дзяцей вось такіх, як "пазашлюбны сын прэзідэнта", як у нас гавораць. Колькі ў нас такіх дзяцей? А колькі ў нас кінутых дзяцей? Так няхай гэта будзе прыкладам таму, калі ўжо ў жыцці так склалася, што ў цябе нарадзілася дзіця, не важна, як ён нарадзіўся.
Вось тут Пуцін сказаў: "Гэта ад Бога". Таму чаму я мушу тое, што Богам дадзена, хаваць? ...Вы ведаеце, прабачце за нясціпласць, як мне часта тыя, хто мяне ведае, гавораць: "Такіх бацькоў не бывае". І сапраўды, я і старэйшых сваіх дзяцей вельмі моцна любіў. Калі ў мяне маленькае дзіця — ўсё, я забываюся пра нейкую там любоў, аб нечым, у мяне ёсць праца і ў мяне ёсць маленькае дзіця, я ну да шаленства люблю дзяцей. Гэта і старэйшых датычыла, і гэтага дзіця датычыць, гэта святое".
Цалкам інтэрв'ю можна паглядзець тут
Фота — newsby.org