Лукашэнка прапанаваў Кустурыцу зняць "што-небудзь грунтоўнае"
Кінарэжысёр Эмір Кустурыца 9 лістапада сустрэўся ў Мінску з кіраўніком Беларусі, інфармуе БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму супрацоўніцтва з беларускімі кінематаграфістамі: "Калі вы захочаце зняць штосьці грунтоўнае, то мы палічым за гонар супрацоўніцтва з вамі".