Лукашэнка прапанаваў ЗША адмяніць Акт аб дэмакратыі ў Беларусі
Вяртанне амерыканскага амбасадара ў Мінск і беларускага ў Вашынгтон магчыма пры ўмове поўнай адмены эканамічных санкцый з боку ЗША і іх прававой асновы — Акту аб дэмакратыі ў Беларусі.
Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з дэлегацыяй кангрэса ЗША, якая знаходзіцца ў Мінску з аднадзённым візітам.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што візіт кангрэсменаў адкрые новую старонку ў гісторыі беларуска-амерыканскіх адносін. Лукашэнка прапанаваў прыбраць усе завалы, якія замінаюць двухбаковым адносінам, а затым — пачаць "пісаць гісторыю больш вясёлкавымі фарбамі".
Ён адзначыў, што ў Беларусі разумеюць выгаду ад супрацоўніцтва з ЗША: абапіраючыся на Штаты, наша краіна хутчэй выйдзе з наступстваў сусветнага крызісу.
У сваю чаргу кіраўнік амерыканскай дэлегацыі сенатар Бенджамін Кардэн адзначыў, што з абраннем новага прэзідэнта ЗША з'явіліся новыя магчымасці для змены адносін паміж нашымі краінамі.
Пры гэтым надзвычай важна, каб нармалізацыя адносін адбывалася на фоне поўнай адпаведнасці крытэрам АБСЕ у галіне дэмакратыі і правоў чалавека, — сказаў Кардэн.
БелаПАН