Лукашэнка: Расія можа згубіць Беларусь, а Беларусь — Расію

Вастрыня расійска-беларускіх адносінаў "такая, што Расія можа згубіць Беларусь, а Беларусь можа згубіць Расію". Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю расійскім СМІ, апублікаваным 5 чэрвеня. "Расія сёння закрыла рынак для беларускіх тавараў", — цытуе кіраўніка дзяржавы газета газета "Известия". — "З аднаго боку, добра, што мы дэверсіфікавалі наш знешні гандаль. Але мы гэта зрабілі не таму, што мы паставілі перад сабой такую мэту і да гэтага прыйшлі, а таму, што нас Расійская Федэрацыя выштурхнула са свайго рынку".

БелаПАН