Лукашэнка сустракаецца з Вялікім магістрам Мальтыйскага ордэна
Аляксандр Лукашэнка, які выправіўся з візітам у Італію, 28 красавіка прыбыў на плошчу Рыцараў Мальтыйскага ордэна. Тут размяшчаецца рэзідэнцыя Суверэннага Мальтыйскага ордэна. Як перадае агенцтва "Інтэрфакс", тут прызначаная сустрэча кіраўніка беларускай дзяржавы з князем і Вялікім магістрам Суверэннага Мальтыйскага ордэна фра Мэт'ю Фэстынгам.
Мяркуецца, што спачатку адбудзецца сустрэча А.Лукашэнкі і фра Мэт'ю Фэстынга сам-насам, а затым — перамовы ў пашыраным складзе.
Плануецца, што па выніках сустрэчы будуць падпісаныя дамовы паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Беларусі і Паштовай адміністрацыяй Суверэннага Вайсковага ордэна шпітальераў Святога Яна Іерусалімскага, Радоса і Мальты аб абмене паштовымі адпраўленнямі. Плануецца таксама падпісаць мемарандум паміж Мінаблвыканкамам і пасольствам Суверэннага Мальтыйскага ордэна ў Беларусі аб супрацоўніцтве ў гуманітарнай сферы, уключаючы выдачу гуманітарнай дапамогі.