Лукашэнка: Сёлета мы святкуем Каляды неяк асабліва

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. Прэзідэнт павіншаваў каталіцкіх святароў і ўвесь беларускі народ з Калядамі — з "гэтым самым добрым, чыстым і светлым святам". Пазычыўшы здароўя і шчасця беларусам, кіраўнік дзяржавы адзначыў: "Мне падаецца, што сёлета мы святкуем Каляды неяк асабліва", — перадае БЕЛТА.