Лукашэнка сёння будзе раздаваць грошы "саюзнай дзяржавы"

Прэміі "саюзнай дзяржавы" ўручыць сёння Аляксандр Лукашэнка падчас цырымоніі адкрыцця Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”. Сёлета лаўрэатамі сталі народныя артысты Беларусі Міхаіл Фінберг і Уладзімір Гасцюхін, а таксама народны артыст Расіі Сяргей Арцыбашаў.
Памер прэміі, паводле міністра культуры Расіі Аляксандра Аўдзеева, складае 1450 мінімальных заробкаў па стандартах Расійскай Федэрацыі. Сёлета гэта - сума ў 2,5 мільёны расійскіх рублёў.

Прэмія "саюзнай дзяржавы" для дзеячоў культуры і мастацтва ўручаецца чацверты год, і ўжо трэці раз гэта робіць асабіста Аляксандр Лукашэнка на галоўнай сцэне віцебскага фестывалю. Лукашэнка сёння таксама павінен ўрачыста адчыніць рэканструяваную радзільню, дзе яго сустрэне сям’я кветкавых сланоў.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск