Лукашэнка сёння наведае адрэстаўраваны замкавы комплекс Мір
Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Гарадзенскую вобласць 16 снежня наведае адрэстаўраваны замкавы комплекс Мір. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. Замкавы комплекс Мір адчыняецца сёння для наведвальнікаў, паведамляе БЕЛТА.
На цырымонію адкрыцця комплексу запрошана мноства ганаровых госцяў, сярод якіх міністры культуры Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, спадчыннікі былых уладальнікаў замка і яго даследчыкі.
Для ўдзельнікаў свята падрыхтаваная забаўляльная праграма. Запланаваны выступы вакальных і танцавальных калектываў, струнных квартэтаў, ансамбля духавых і ўдарных інструментаў. Рыцары будуць сустракаць гасцей пры ўваходзе на тэрыторыю замкавага комплексу. У сцен замка разгорнецца горад майстроў. Акрамя таго, гасцей пацешыць навагодняя елка.
Уваход на тэрыторыю комплексу 16 снежня будзе бясплатным, аднак уваход у сам замак будзе абмежаваны ў сувязі з патрабаваннямі бяспекі.