Лукашэнка сёння ў Кіеве сустрэнецца з Юшчанкам

Аляксандр Лукашэнка сёння наведвае Ўкраіну. Беларускі кіраўнік сустрэнецца з украінскім калегам Віктарам Юшчанкам.
Па выніках сустрэчы адбудзецца цырымонія падпісання дакументаў і сумесны выхад да прэсы.

Чакаецца, што адным з асноўных вынікаў візіту стане разблакаванне працэсу завяршэння дагаворна-прававога афармлення ўкраінска-беларускай дзяржаўнай мяжы, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы Юшчанкі.

Праграмай візіту прэзідэнта Беларусі прадугледжана таксама адкрыццё Цэнтра беларускай мовы і культуры на базе Інстытута філалогіі Кіеўскага нацыянальнага універсітэта і закладка памятнага каменя на месцы будаўніцтва помніка беларускаму пісьменніку Ўладзіміру Караткевічу.

Акрамя таго, запланаваны сустрэчы Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Юліяй Цімашэнка і старшынёй Вярхоўнай рады Ўладзімірам Літвіным.

БелаПАН