Лукашэнка: У дачыненні да Беларусі прадпрымаюцца спробы дыктату і шантажу

"Спробы дыктату і шантажу сёння прадпрымаюцца і ў дачыненні да нашай краіны", — заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас урачыстага прыёма ў гонар выпускнікоў ваенных навучальных установаў Беларусі і Расіі, што адбыўся ў Мінску. Аднак "створаныя ў дзяржаве палітычная і эканамічная мадэлі ў гэтых умовах дэманструюць здольнасць адэкватна рэагаваць на любыя выклікі", — цытуе прэзідэнта сайт тэлеканала СТВ.

Упершыню выпускнікамі двух факультэтаў Ваеннай акадэміі Беларусі сталі 15 афіцэраў Узброеных сілаў Казахстана.