Лукашэнка — у Ерэване, а сакратар Саўбезу Арменіі едзе да яго ў Мінск
Пагадненне аб супрацоўніцтве днямі падпішуць Саветы бяспекі Беларусі і Арменіі. 16-18 сакавіка сакратар Саўбезу пры прэзідэнце Арменіі Артур Багдасаран наведае Беларусь і Калінінградскую вобласць Расіі.
Як паведамляе інфармацыйнае агенцтва ARMENIAToday, у Мінску мусіць адбыцца сустрэча Багдасарана не толькі з беларускім калегам Юрыем Жадобіным, але і з Аляксандрам Лукашэнкам. Найперш мусяць абмяркоўвацца пытанні ваенна-палітычнага супрацоўніцтва.
Адзначым, што цяпер Лукашэнка знаходзіцца ў Арменіі, адкуль вернецца не раней за 14 сакавіка.