Лукашэнка: У сферы перавозак Беларусь "задушыла" Расію
Ні Расія, ні Казахстан не хочуць ісці на раўнапраўныя адносіны ў сферы аўтаперавозак у Еўразійскім эканамічным саюзе.
Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 2 траўня на цырымоніі ўручэння дзяржаўных узнагарод. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне транспартных перавозак вельмі сур'ёзна абмяркоўвалася падчас нядаўняй сустрэчы ў Мінску.
"Тут абсалютна неадназначная сітуацыя — ні Расія, ні Казахстан не хочуць ісці на раўнапраўныя адносіны ў саюзе ў гэтай сферы. І тады я жорстка паставіў пытанне: ну чаму? А таму, што беларускія аўтаперавозчыкі на галаву вышэй за расіян і казахаў, і мы з імі не можам канкураваць. На што я сказаў: вось справы, невялікая Беларусь "задушыла" вялікую Расію", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Ён заявіў, што беларускія аўтаперавозчыкі — па-за канкурэнцыяй не толькі на постсавецкай прасторы, але і ва ўсёй Еўропе. Кіраўнік дзяржавы запэўніў, што для працы беларускіх аўтаперавозчыкаў будуць стварацца найлепшыя ўмовы.
Фота — tamozhgrupp.by