Лукашэнка вымушаны шукаць сяброў на Захадзе - The Wall Street Journal

Вядомае амерыканскае выданне The Wall Street Journal піша пра змены, якія апошнім часам адбываюцца ў Беларусі. У прыватнасці яно адзначае выхад на волю некалькіх палітзняволеных і хуткае адкрыццё ў Мінску офіса Еўракамісіі.  На думку газеты, гэтыя крокі ўладаў адкрываюць для Захаду магчымасць збліжэння з Беларуссю. Аднак, як адзначае The Wall Street Journal, ніякай "добрай волі" ў дзеяннях афіцыйнага Мінску няма.

Прычынай такіх пераменаў з'яўляецца ўсведамленне Лукашэнкам таго факту, што Захад не ўстановіць з Беларуссю адносінаў да таго часу, пакуль у турмах будуць знаходзіцца палітыкі і журналісты. Лукашэнка цяпер мае вялізную патрэбу ў сябрах з Захаду, піша выданне.