Лукашэнка вырашыць, дзе і як будуць працаваць крамы duty free
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў канкрэтызаваць указ аб працы крамаў бяспошліннага гандлю (duty free). Зараз у Адміністрацыі прэзідэнта вырашаецца лёс гэтай формы гандлю ў краіне. Як паведаміла агенцтву ПРАЙМ-ТАСС крыніца, блізкая да беларускага
ўраду, мяркуецца, што ў праекце ўказа кіраўніка дзяржавы будзе
змяшчацца пералік канкрэтных крамаў з пазначэннем месца іх размяшчэння
і ўласніка”.
Нагадаем, праца duty free ў Беларусі была прыпынена з 1 ліпеня. Паводле першапачатковага варыянту праекта ўказа Лукашэнкі, крамы бяспошліннага гандлю мусілі застацца толькі ў аэрапорце “Мінск-2” і для абслугоўвання дыпламатычных прадстаўніцтваў і місій.